09:39 МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЫКІ | |
Для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі дзеннага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна прайшоў экскурс у гісторыю “Беларускія народныя інструменты”, які быў прымеркаваны да Міжнароднага дня музыкі. У час мерапрыемства бібліятэкары прапанавалі прысутным зрабіць падарожжа ў музычнае мінулае беларусаў. Маладыя людзі даведаліся на якіх музычных інструментах ігралі раней, ці можна сёння сустрэць гэтыя музычныя інструменты, пачуць іх жывы голас? Таксама пазнаёміліся з формай і канструкцыяй такіх народных інструментаў як жалейка, сурма, харум, басэтля, ліра, цымбалы, скрыпка, шархуны, акарына. Чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра народныя музычныя інструменты, дэманстравалі іх фотаздымкі. | |
|