08:10 МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ АДМОВЫ АД КУРЭННЯ | |
19 лістапада ў Замацкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна інфармацыі “Дымная пятля” да міжнароднага Дня адмовы ад курэння пад дэвізам “Калі хочаш доўга жыць - цыгарэты кінь курыць”. Да звестак прысутных загадчык бібліятэкі-клуба расказала аб шкодзе, якую наносіць курэнне жаночаму і дзіцячаму арганізму, карыстаючыся даведкамі вучоных і прыкладамі з жыцця, наглядна-ілюстрацыйным матэрыялам. На працягу мерапрыемства гучалі выказванні пісьменнікаў і вучоных, вершы. Удзельнікам прапанавалі разыграць сітуацыю “Закурым…” і адказаць на пытанні анкеты "Легка пачаць, а ці легка адмовіцца". | |
|