12:23 ЛЮБІМЫЯ КОЛАСАЎСКІЯ РАДКІ | |
2 лістапада супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна” праводзілася гутарка-прызнанне “Любімыя коласаўскія радкі” ў рамках літаратурна-асветніцкага праекта “У думках, у сэрцы, у песнях” да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі і валанцёры ГА “Беларускі рэспубліканскі саюза молодзі”. Бібліятэкары расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры, гучалі вершы пра Коласа і Купалу паэтаў Беларусі – П.Броўка “Купалле і Колас”, А.Астрэйка, Р.Тармола і іншых. Да ўвагі прысутных прапанавалася азнаёміцца з творамі пісьменнікаў “Новая зямля” і “Дрыгва” Я.Коласа, “Адвечная песня” і “Паўлінка” Я. Купалы і іншыя творы. | |
|