ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


14:17
ЛЮБІ, ВЕДАЙ, ШАНУЙ РОДНАЕ СЛОВА
Мова - наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Менавіта таму наша агульная задача - берагчы, захоўваць і развіваць родную мову, пашыраць сферы яе прымянення, знаходзіць новыя формы для павышэння агульнага ўзроўню моўнай пісьменнасці і культуры.
У Міжнародны дзень роднай мовы для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту супрацоўнікі Дварэцкай сельскай бібліятэкі-клуба правялі турнір дапытлівых “Любі, ведай, шануй роднае слова”. Госці мерапрыемства перакладалi рускiя словы i сказы на беларускую мову, называлi малюнкi беларускiмi назвамi, адгадвалi загадкi. Дзеці з задавальненнем чыталi вершы беларускiх пiсьменнiкаў: М.Пазнякова “Беларусь”, “Скарына”, “Я нарадзіўся тут і рос”; В.Віткі “Сонейку”, “Вясна”, “Сяброўкі”; Н.Гілевіча “Сябры ў паходзе” і інш. Мерапрыемства дало дзецям магчымасць акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, узбагаціць свае веды пра культуру Беларусі, пра родную мову і літаратуру.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-клубе аформлена кніжная выстава “Родная мова - духоўная спадчына народа”.
Категория: Главные новости | Просмотров: 5 | Добавил: olga | Рейтинг: 0.0/0

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Февраль 2026  »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 153

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 4
Гостей: 3
Пользователей: 1
olga
-->