ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


16:50
ЛІТАРАТУРНЫ КОШЫК
Казка – гэта цэлы свет, свет творчасці, радасці і дзяцінства. Вымаўляючы гэтае слова, чалавек незаўважна для сябе самаго пераносіцца ў чароўнае.
19 лютага ў філіяле “Чашніцкая раёная дзіцячая бібліятэка імя Янкі Журбы“ было арганізавана мерапрыемства ў форме літаратурнага кошыка “Па сцяжынках беларускіх казак”, прымеркаванага да Дня беларускай мовы “Акрыляе беларускае слова”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 4 класа  ДУА ”Сярэдняя школа №1  г.Чашнікі імя Героя Саветскага Саюза Я.Ф. Іваноўскага”.
Бібліятэкар расказала, што казкі бываюць народныя і аўтарскія, што яны таксама дзеляцца на тры віды – казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна – бытавыя. У казках народная мудрасць і дабрыня, надзея на лепшае жыццё. Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі дабра, патрыятызму, вучыць разумець дабро і зло. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.
Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, паспрабавалі свае сілы ў гульне “Лепшы знаўца беларускай казкі”. Потым выяўлялі, ці ведаюць дзеці наогул беларускія казкі: па ўрыўку з казкі трэба было адгадаць яе назву ў гульне “Пазнай казку па пачатку”, і тут дзеці справіліся на выдатна.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “У свеце беларускіх казак”, на якой прадстаўлены беларускія народныя казкі і казкі беларускіх пісьменнікаў.
Категория: Главные новости | Просмотров: 52 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 5.0/1

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Февраль 2025  »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 145

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
-->