12:14 ЛІТАРАТУРНАЯ ПАНАРАМА | |
Ушанаванне памяці, як форма захавання спадчыны для нашчадкаў, з’яўляецца знакам высокай павагі, любові да сваёй культуры, яе духоўных каштоўнасцей, увагай да значных падзей, выдатных дзеячаў, пакінуўшых след у гісторыі. Імя нашага славутага земляка Янкі Журбы ведаюць і памятаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Да 143-годдзя з дня нараджэння беларускага савецкага паэта, педагога, перакладчыка – Янкі Журбы ў філіяле ˮЧашніцкая раённая дзіцячая бібліятэка імя Янкі Журбы“ для навучэнцаў 7 класа ДУА ˮЧашніцкая гімназія“ і 6А класа ДУА ˮСярэдняя школа №4 г.Чашнікі“ прайшла літаратурная панарама ˮУсмешка вясны“. Лістаючы старонкі жыцця і творчасці Янкі Журбы дзеці даведаліся, які доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, прайшоў пісьменнік, пакінуўшы пасля сябе творы, прасякнутыя любоўю да сваёй радзімы. З задавальненнем школьнікі чыталі меладычныя вершы Янкі Журбы аб вясне – ˮВясна прыйшла“, ˮУсмешка вясны“, ˮУ маёвы дзень“, ˮГімн сонцу“ і іншыя, знаходзячы іх у зборніках ˮСонечная раніца“, ˮМая песня“, ˮВершы“. Аглядаючы кніжна-ілюстрацыйную выставу ˮПоўніцца песнямі сэрца“, дзеці з цікавасцю разглядалі зборнікі вершаў знакамітага земляка і прадстаўленыя на выставе партрэты паэта ў розныя гады жыцця. Напрыканцы, кожны атрымаў закладку з партрэтам і вершамі Янкі Журбы. | |
|