
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Альшанскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная чытанка “Чытаем па-беларуску”. Для чытання ўзялі дзве кнігі з фонда сацыяльна значнай літаратуры: “Ноткі-ляноткі” М.Чарняўскага і “Казкі з чароўнай скарбонкі” А.Шчарбаковай. Хлопчыкі і дзяўчынкі з творчым запалам чыталі выбраныя казкі. Прачытанныя творы далучылі дзяцей да свету спрадвечных духоўных каштоўнасцей і дзівосных таямніц жывога роднага слова. Чытанка выклікала ў рабят зацікаўленнасць да твораў беларускіх аўтараў, стварыла пазітыўныя, станоўчыя адносіны да беларускай кнігі і роднай мовы.