15:50 КРАЯЗНАЎЧАЕ ПАДАРОЖЖА | |
Кожны з нас мае сваё ўяўленне аб радзіме, але тое месца дзе мы нарадзіліся і выраслі назаўсёды застануцца ў нашым сэрцы. Для кожнага з нас усіх родная мясціна, родны куток – гэта наш Чашніцкі раён. У час правядзення гісторыка - краязнаўчага падарожжа “З любоўю да роднага краю” у дзіцячай бібліятэцы, дзеці здзейснілі невялічкае падарожжа у гісторыю роднага краю. Паслухалі легенды аб узнікненні назвы горада, аб мужнай і гераічнай жанчыне Сцепанідзе Капуста з вёскі Копцевічы, якая супрацьстаяла французскаму салдату, даведаліся пра ваенныя падзеі, якія праходзілі на нашай зямлі, а таксама пра мужных герояў - воінаў, якія абаранялі родны край. Таксама разам успомнілі нашых вядомых землякоў, якія праслаўлялі родны край, хто працай, хто вершамі, а хто добрымі справамі. І усе разам зрабілі вывад, што куды б ні закінула чалавека жыццё, але свой родны куток мы будзем памятаць заўсёды.
| |
|