08:16 ДОБРЫ СВЕТ ЛЮБІМЫХ КНІГ | |
Традыцыйна ў канцы сакавіка ў бібліятэках праходзіць тыдзень дзіцячай кнігі. Іванская бібліятэка не сталі выключэннем і правяла цыкл мерапрыемстваў. З вучнямі падоўжанага дня ў бібліятэцы прайшла акцыя "Кніжкіна бальніца".
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра "хваробы" кніг. Вучні ўважліва слухалі, а затым з вялікай адказнасцю падышлі да "лячэння" літаратуры: выпроствалі старонкі, якія захіліліся, сціралі гумкай алоўкавыя пазнакі, падляплялі старонкі скотчам і паперай. Усяго адрамантавана больш 30 дзіцячых кніг. Падчас акцыі дзеці прачулі важнасць сваёй працы, і прыйшлі да высновы, што да кнігі трэба ставіцца асцярожна і акуратна, а калі ўжо здарылася незнарок яе парваць, то трэба абавязкова аказаць ёй "першую медыцынскую дапамогу"! 27 сакавіка школьнікі сустрэліся ў бібліятэцы на гучным чытанні “Добры свет любімых кніг”. Напачатку мерапрыемства бібліятэкар распавяла дзецям пра гісторыю свята, а потым усё прынялі самы актыўны ўдзел у чытанні любімых твораў. Для старшакласнікаў прайшла літаратурная гадзіна "Пяць мінуць паэзіі". На літаратурнай гадзіне прысутныя не толькі былі слухачамі і гледачамі, але і самі з задавальненнем выходзілі на «паэтычны ганак» і чыталі каханыя радкі вядомых паэтаў: Пушкіна, Лермантава, Ясеніна і інш. У рамках мерапрыемства была аформлена выстава - прызыў “Давайце знаёмыя кніжкі адкрыем!”. 30 сакавіка выхаванцы дзіцячага саду прынялі ўдзел у экскурсіі: “Вандраванне ў Чытай-Град”. Сваё вандраванне маляняты пачалі з каралеўства Кніг, дзе яны пазналі пра важнасць чытання, пра тое, што і кнігі адзначаюць свае імяніны. Затым усё дружна адправіліся ў вандраванне на «Выспу Мульцяшак», дзе Каралева кніг вучыла дзяцей «Што такое добра, а што такое дрэнна». Наступны прыпынак страшная і таямнічая «Пячора вершаў», у якой знаходзіліся скарбы – вершы дзіцячых пісьменнікаў. «Загадкавае Дрэва» было наступным этапам вандравання па чароўнай краіне. Дзецям прыйшлося разгадваць разнастайныя хітрыя загадкі. Ну і апошнім выпрабаваннем на шляху ў краіну Чытай-Град было люта-бушуючае мора, перабрацца праз якое можна было толькі па магічных кольцах. І з гэтым заданнем дзеці зладзіліся на выдатна, патрапіўшы ў краіну, дзе іх чакаў падарунак «Чароўны куфэрак», у якім былі размалёўкі і алоўкі. Каляровымі алаўкамі дзеці з задавальненнем малявалі герояў прачытанных кніг. | |
|