20:59 КАЛІ МЫ АДЗІНЫЯ | |
![]() 2 красавіка – дата, якая стала сімвалам сапраўднага братэрства народаў Беларусі і Расіі, змацаванага сумесным гістарычным мінулым. Нас звязваюць шматгадовыя традыцыі дружбы і ўзаемавыручкі, якія ўвабралі ў сябе веліч агульных перамог, цяжар складаных выпрабаванняў. Бібліятэкар нагадала прысутным пра гісторыю станаўлення гэтага свята.Звярнула ўвагу на тое, што паміж нашымі краінамі адсутнічае мытны і пагранічны кантроль, створана адзіная адукацыйная прастора, грамадзяне дзвюх краін абсалютна роўныя ў пенсійных правах, а ў лістападзе 2021 года прэзідэнты дзвюх краін зацвердзілі 28 саюзных праграм. Потым удельнікі параўналі элементы культуры, моўныя асаблівасці, звычаі, святы, нацыянальныя касцюмы і кулінарныя традыцыі дзвюх суседніх краін. У канцы сустрэчы прагледзелі відэафільм ”У адзінстве наша сіла“. | |
|