14:38 ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТУРНІР ЗНАЎЦАЎ РОДНАЙ МОВЫ | |
17 лютага Чашніцкая раёная дзіцячая бібліятэка імя Янкі Журбы запрасіла вучняў 5 класа ДУА ”Чашніцкая гімназія” на інтэлектуальны турнір “Знаўцы роднай мовы”, прымеркаваны да Дня роднай мовы.Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення роднай мовы, расказала аб тым, як беларуская мова праходзіла доўгі і складаны шлях развіцця. Рабяты с задавальненнем адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў конкурсах: “Пагуляем у рыфму: жывы - нежывы”, “Пазнай птушку па малюнку”, “Перакладчыкі”. Усе удзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Таксама дзеці паказалі добрыя здольнасці ў чытанні вершаў на роднай мове. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава пад назвай “Паклон беларускаму слову”. | |
|
| |
17 лютага Чашніцкая раёная дзіцячая бібліятэка імя Янкі Журбы запрасіла вучняў 5 класа ДУА ”Чашніцкая гімназія” на інтэлектуальны турнір “Знаўцы роднай мовы”, прымеркаваны да Дня роднай мовы.


