08:14 ГЕРОІ МАЛОЙ РАДЗІМЫ | |
У рамках Дэкады “Нам не помніць пра гэта нельга” да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Чашніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Альшанская сельская бібліятэка запрасіла моладзь і падлеткаў на гадзіну памяці “Героі Савецкага Саюза маёй маленькай Радзімы”. Вядучыя, пры суправаджэнні прэзентацыі, расказвалі аб знакамітых героях-земляках. Шматлікія факты аб гераічных подзвігах выклікалі гонар і вялікую павагу. Пасля правядзеня хвіліны маўчання, хлопцы і дзяўчаты паабяцалі зберагчы і перадаць надалей свяшчэнную памяць аб падзеях Вялікай Айчынай вайны, аб мужнасці і стойкасці яе герояў. | |
|