10:16 ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ЖЫВЁЛ У КАШЧЫНСКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ | |
6 кастрычніка у Кашчынскай бібліятэцы прайшла пазнавальна–экалагічная віктарына “Гэтыя смешныя жывёлы”. Да мерапрыемства была аформлена выстава навукова–папулярных і мастацкіх кніг. Вучні 7 класа былі раздзелены на дзве каманды: “Драпежнікі” – каманда хлопчыкаў і «Траваядныя” – каманда дзяўчынак. Каманды прынялі ўдзел у сямі турах віктарыны: “Загадкі”, ”Экалогія вуснамі немаўлят”, “Эрудзіт”, “Пагоня за лідэрам”, “Замарочкі з бочкі”, “Скарга”. У выніку перамогу атрымалі хлопчыкі. Пад час мерапрыемства дзеці праверылі сваю свядомасць пра жыццё жывёл, птушак, расшырылі кругагляд пра паводзіны іх у прыродзе. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. | |
|