У Чырвонараніцкай сельскай бібліятэцы ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, прайшла акцыя “Добрыя словы малой радзіме”, падчас якой бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам напісаць пажаданні на пялёстках рамонка.
Бібліятэкары нагадалі чытачам аб гісторыі ўзнікнення вёскі Чырвоная Раніца. Аповяд бібліятэкараў пра гісторыю роднай вёскі, краязнаўчыя матэрыялы дапамаглі даведацца шмат новага. Усе ўдзельнікі акцыі пажадалі малой радзіме росквіту, дабрабыту, вясёлага настрою і выдатных людзей. Пажаданні былі размешчаны на кветцы і ўсе наведвальнікі бібліятэкі змаглі ўбачыць і прачытаць добрыя словы малой радзіме.
|