16:13 ДЕНЬ ОРАНЖЕВОГО НАСТРОЕНИЯ | |
Чырвонараніцкая бібліятэка да Міжнароднага дня абароны дзяцей правяла гульнёвую праграму “Дзень аранжавага настрою”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы ДУА “Пачаевіцкая д/сад – пачатковая школа”. Аранжавы колер створаны для шчасця і зносін, ён дорыць радасць, добразычлівасць і вясёлы настрой! Дзеці адгадвалі “аранжавыя” загадкі, удзельнічалі ў конкурсах “Апельсінавы іспыт”, “Танцавальны апельсін”, “Малюем аранжавы настрой”.
Цікава і весела прайшла “Апельсінавая эстафета”, падчас якой дзеці павінны былі пранесці апельсін на тэніснай ракетцы. У заключэнне мерапрыемства дзеці ўспомнілі дзіцячую лічылкі “Мы дзялілі апельсін”, дзе кожная долька была адрасавана свайму ўладальніку. Такім жа чынам падзялілі апельсін і сярод удзельнікаў гульнёвай праграмы. | |
|