10:56 ДА ЮБІЛЕЮ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА | |
![]() Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем чыталі і абмяркоўвалі вершы паэта: “Я музу параўняў бы з роднай маці”, “Ёсць у паэта свой аблог цалінны”, “Зайздрошчу я мастам” “Ранак” і іншыя. З задавальненнем праслухалі музычную кампазіцыю, у аснову якой пакладзены верш “Бывай…”, напісаны ў 1928 годзе чатырнаццацігадовым юнаком з далёкага кутка Беларусі. Мерапрыемства суправаджалася паказам электроннай прэзентацыі фотаздымкаў, па якіх можна было прасачыць, як цесна звязаны лёс паэта з лёсам Бацькаўшчыны. Напрыканцы школьнікі прынялі актыўны ўдзел у гульне-віктарыне “Жыцця старонка”. З нагоды юбілея паэта ў бібліятэцы была аформлена выстава “Майстар беларускай паэзіі”, якая знаёміла прысутных з жыццем і творчасцю Аркадзя Куляшова. | |
|