ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


08:48
ДА ЮБІЛЕЮ АЛЕСЯ ШАШКОВА

ЦРб ШашковУ студзені адзначаецца 100-гадовы юбілей з дня нараджэння беларускага пісьменніка-земляка Алеся Шашкова. Гэтай даце быў прымеркаваны вечар-партрэт “З родным словам, ды з беларускай душою”, які правялі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №4”. На мерапрыемстве вучні даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пра разнастайную тэматыку твораў празаіка, у якіх адлюстравана перажытае і ўбачанае на вайне, пасляваеннае жыццё вёскі, а таксама пра творы, адрасаваныя юнаму чытачу, якія вызначаюцца вострасюжэтнасцю і дзе аўтар імкнецца перадаць складанасць і непаўторнасць чалавечых характараў. Прааналізаваўшы творчасць  пісьменніка ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што Алесь Шашкоў добры знаўца дзіцячай і дарослай псіхалогіі, умелы субяседнік, просты і шчыры, а кнігі аўтара выхоўваюць любоў да роднага краю, да актыўнай працы на карысць нашай Радзімы.

Категория: Главные новости | Просмотров: 200 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 5.0/3

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Январь 2023  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 131

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0