14 студзеня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы (1942–2012), вядомай беларускай паэткі, перакладчыцы, творчасць якой узбагаціла беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя.
З нагоды юбілея Веры Вярбы 16 студзеня ў Кашчынскай бібліятэцы было праведзена паэтычнае кафэ “Мая маленькая планета”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй паэтэсы, яе творчым шляхам. Пачалося мерапрыемства песняй “Ручнікі”, словы якой напісала Вера Вярба. Менавіта словы гэтай песні ўвайшлі ў рэпертуар “Песняроў” і дзякуючы выканальніцкаму майстэрству ансамбля сталі сапраўды народнай песняй.
Далей ажыццявілася знаёмства з кнігай вершаў аб сыне “Мая маленькая планета”. Усіх удзельніц паэтычнага кафэ аб’яднала тэма мацярынства, узнятая і развітая ў творчасці Веры Вярбы. Гучалі вершы “Усё ў жыцці здаецца проста”, “Зімовы настрой”, “Не пытайце вы мяне пра шчасце”, “За што вы толькі не судзілі” і іншыя. Мерапрыемства праходзіла за салодкім сталом.
|