12:39 ЧАС ЧЫТАЦЬ КНІГІ РОДНАЙ ЗЯМЛІ | |
29 ліпеня на цэнтральнай плошчы аграгарадка Новая Зара разгарнулася летняя чытальная зала. Бібліятэкар Кашчынскай сельскай бібліятэкі разам з супрацоўнікамі культурна-спартыўнага цэнтра арганізавалі і правялі акцыю “Чытаем па-беларуску”, прымеркаваную да Года малой радзімы. У гэты дзень над вёскай Новая Зара гучала самабытная, мілагучная, ласкавая беларуская мова ў вершах і песнях, якая сагравала душу і сэрца. На пляцоўцы каля культурна–спартыўнага цэнтра сабраліся актыўныя чытачы бібліятэкі, жыхары вёскі, прыхільнікі беларускай мовы. Напачатку акцыі ўсім прысутным былі прапанаваны карткі з перакладам слоў з рускай мовы на беларускую “Кветкі па-беларуску”. Бібліятэкар Надзея Сцяпанаўна Краўцова ўзгадала творы чашніцкіх паэтаў-землякоў. У выкананні мастацкага кіраўніка Жаны Іванаўны Чырвінскай прагучала байка Станіслава Лося “Чужыя дровы”. | |
|