ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


14:23
БОЛЬ ЧЫРВОНАГА БЕРАГА
Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста Альшанская сельская бібліятэка сумесна з Альшанскім Домам культуры запрасілі жыхароў аграгарадка Альшанка  на відэападарожжа “Боль Чырвонага берага”. Праз дэманстрацыю слайдаў, якое суправаджалася адпаведнымі тэкстамі вядучых, удзельнікі мерапрыемства змаглі відавочна пабываць на мемарыяле дзецям – ахвярам вайны ў вёсцы Чырвоны бераг Жлобінскага раёна. Але гэты мемарыял – не толькі пра прыватную гісторыю аднаго беларускага мястэчка, ён – пра вялікую дзіцячую трагедыю. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся адзін з найбуйнейшых дзіцячых канцлагераў, праз яго сцены прайшлі дзеці розных нацыянальнасцей. Пакуты і катаванне лагернага рэжыму давялося адчуць малагадовай вязніцы Катульскай Марыі Філіпаўне, якую ад смерці выратавала толькі ненаяўнасць першай групы крыві. Да слёз уразіў прысутных тэкст перадсмяротнага пісьма са школьнай шыльды з кампазіцыі “Мёртвы клас” (пісьмо напісала свайму бацьку Каця Сусаніна з Лёзна).
Скульптуры мемарыяла і кампазіцыі з узаемадапаўняючымі элементамі заклікаюць нас ведаць і помніць гэтую страшэнную трагедыю, і нібыта кажуць нам: “Беражыце мір! Ён такі крохкі…”
Мерапрыемства скончылася хвілінай маўчання з запаленымі свечкамі – знакам даніны павагі і светлай памяці па нявінна знішчаным фашыстамі дзецям.
Категория: Главные новости | Просмотров: 171 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 5.0/1

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Январь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 134

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0