21:28 БЕЛАРУСКАЯ СКАРБОНКА | |
![]() Увазе юных наведвальнікаў бібліятэкі-клуба была прапанавана змястоўная выстава дзіцячых кніг на беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”. Цікава і маляўніча аформленая, яна так і запрашала хлопчыкаў і дзяўчынак у незвычайнае, поўнае прыгод і адкрыццяў, падарожжа, абуджала цікавасць маленькіх чытачоў да друкаванага слова. Супрацоўнік бібліятэкі-клуба нагадала вучням пра класікаў беларускай літаратуры, якія ўнеслі свой значны творчы ўклад у папулярызацыю беларускай мовы, прачытала іх вершы, расказала пра тое, наколькі важна шанаваць і берагчы сваю родную мову. А таксама пазнаёміла з зборнікамі твораў, напісаных спецыяльна для дзяцей. Сваю эрудыцыю і веды дзеці змаглі праявіць у гульнях: “Адгадай загадку”, “Складзі правільна”, “Расфарбуй прыгожа” і інш. | |
|