11:56 БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ ВОЛАТ | |
3 лістапада ў бібліятэчным пункце мікрараёна папяровай фабрыкі ў дні восеньскіх канікул для падлеткаў прайшла літаратурная гадзіна “Беларускай паэзіі волат”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, у рамках літаратурна-асветніцкага праекта “У думках, у сэрцы, у песнях” да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю пісьменніка. Прапанавала прыняць удзел у віктарыне “Жыццё і творчасць Я.Коласа”. Былі прачытаны вершы “Канец лета”, “Надыход зімы”, урывак з паэмы “Новая зямля”, урывак з паэмы “Сымон-музыка” і іншыя. Да мерапрыемства афармлялася кніжная выстава “Мой родны кут! Як ты мне мілы!”. | |
|