08:56 БЕЛАРУСЬ – МАЯ МОВА І ПЕСНЯ | |
З мэтай папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры 5 чэрвеня бібліятэкар Іванскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Іванскага Дома фальклора правялі літаратурнае свята “Беларусь – мая мова і песня”. Гасцямі сталі выхаванцы летняга аздараўленчага лагера “Дружба”, якія змаглі глыбей пазнаёміцца з традыцыяй і культурай нашага народа. Вядучыя распавядалі аб творчасці паэтаў таго часу, вершах, якія паклалі на музыку беларускія кампазітары. Дзеці таксама далучыліся ў размову, чыталі вершы, прыказкі, пелі песні на роднай мове.
| |
|