15:20 АКЦЫЯ-ВІЗІТ АД РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ АГ.АЛЬШАНКА | |
Традыцыйна да Міжнароднага дня інвалідаў супрацоўнікі філіялаў “Альшанская сельская бібліятэка” і “Альшанскі сельскі Дом культуры” праводзяць дабрачынную акцыю-візіт “Прамень дабрыні”. Так і ў гэтым годзе супрацоўнікі наведалі інвалідаў па месцы іх пражывання ў аграгарадку Альшанка. Заходзілі ў хаты з ветлівымі словамі, дарылі салодкія пачастункі. Для тых, хто чытае, па іх густу, бібліятэкар зрабіла абмен бібліятэчных дакументаў. Трэба адзначыць, што сем’і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, гасцінна чакаюць такіх сустрэч, каб за кубкам гарбаты пагутарыць, раскрываючы свае жыццёвыя падзеі і надзённыя патрэбы. Такія візіты дораць людзям добры настрой, упэўненасць у дапамозе па вырашэнню ўзніклых праблем. | |
|