ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


08:13
АКЦЫЯ ДОБРАГА НАСТРОЮ
З мэтай папулярызацыі беларускай кнігі і прыцягнення новых чытачоў, у Чырвонараніцкай бібліятэцы была арганізавана акцыя добрага настрою “Цукеркі з кніжнай талеркі”. Хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалася пачаставацца цукеркай-прапановай, да абгорткі якой прыладжана запрашэнне завітаць у бібліятэку з пажаданнем добрага настрою і з анатацыяй на кнігу, якую трэба было знайсці на кніжнай выставе “Чытаем беларускую кнігу”. Цукеркі знаходзіліся на прыгожай талерцы і таксама прапанаваліся ўсім жадаючым.
Падчас акцыі ўсе адчулі салодкі смак чытання і былі ў добрым настроі. Гаворка аб незвычайных падзеях у бібліятэцы разышлася паміж вяскоўцамі, асабліва маленькімі, якія прыйшлі пацікавіцца і набыць цікавую кніжку і незвычайную цукерку.
Усе удзельнікі акцыі таксама маглі знайсці адрыўныя аб'явы – пажаданні. З дапамогай добрых пажаданняў наведвальнікі бібліятэкі маглі зарадзіцца добрым настроем на ўвесь дзень.
Просмотров: 667 | Добавил: svetlana | Рейтинг: 3.7/6

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Июнь 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0