10:00 АКЦЫЯ ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ ДЛЯ ЮНЫХ НАВАЛУКАМЧАН | |
У філіяле “Навалукомльская дзіцячая бібліятэка” ў межах абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”, прысвечаным святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы, прайшла акцыя “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”. Юныя чытачы бібліятэкі чыталі вершы беларускіх аўтараў: Я. Купалы, П. Броўкі, Я. Коласа, Э. Агняцвет, Я. Жабко. Каля кніжных выстаў “Родная мова – душа народа” і “Яе вялікасць – мова” хлопчыкі і дзяўчынкі прызнаваліся ў любові да роднай беларускай мовы.
| |
|