З 20 лютага па 1 сакавіка ў межах Адзінага дня бяспекі ў Чашніцкім раёне ва ўсіх бібліятэках былі падрыхтаваны і праведзены мерапрыемствы па пытаннях забеспячэння бяспечнай жыццядзейнасці.
Сустрэча “За бяспеку – разам” з інспектарам групы прапагады і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Касцюковай Ю.І. адбылася ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы. Яна пазнаёміла прысутных з асноўнымі прычынамі пажараў, з першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама ўдакладніла правілы пажарнай бяспекі і дзеянні пры ўзнікненні пажаранебяспечных сітуацый. Усім наведвальнікам прапанавалі ўстанавіць мабільны дадатак “МНС: дапамога побач”.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы арганізавана сустрэча “Твая бяспека - твая адказнасць” з удзелам інспектара па адміністрацыйнай практыцы Жылінскай А.А., якая пазнаёміла вучняў старшых класаў з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін на дарозе, у тым ліку патлумачыла правілы ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, асаблівасцях пераходу праезнай часткі, у тым ліку ва ўмовах недастатковай бачнасці і пры галалёдзіцы.
Участковы інспектар Чашніцкага РАУС Смірноў Р.С. быў запрошаны ў Альшанскую сельскую бібліятэку на сустрэчу “Ад сумлення не схавацца”, дзе гаворка ішла пра бяспечныя паводзіны пры паездках на школьным аўтобусе. Кожнаму ўдзельніку на прыканцы мерапрыемства быў прапанаваны буклет “Правілы бяспекі для вучняў пры паездках”.
У рамках Адзінага дня бяспекі з прыцягненнем работнікаў ФАПаў прайшлі тэматычныя мерапрыемствы: гульнявая праграма “Мы - за бяспеку” у Іванскай бібліятэцы-філіяле №11 (работнік ФАПа Дуброўская М.В.), гутарка “Агонь памылак не даруе” у Замацкай бібліятэцы-клубе (фельчар ФАПа Корбан Т.А.).
|