ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


"НАШЫ ВЫТОКІ"
Мэтавая праграма філіяла "Чашніцкая раённая дзіцячая бібліятэка імя Янкі Журбы"
па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай фальклорнай спадчыны
"НАШЫ ВЫТОКІ"
 
Напрамак дзейнасці: папулярызацыя нацыянальнай фальклорнай спадчыны.
Абгрунтаванне мэтавай праграмы:
Нашы продкі – беларусы пакінулі нам багатую духоўную спадчыну – вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. Вусная народная творчасць, важнейшая частка духоўнай культуры народа, надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. Мэтавая праграма прысвечана агульнаму знаёмству дзяцей і падлеткаў з відамі і жанрамі фальклору, вывучэнню жанраў пазаабрадавага фальклору, народных традыцый у сем’ях сучаснага грамадства. Праграма прадугледжвае таксама вывучэнне сямейна-абрадавага і каляндарна-абрадавага фальклору. Асноўныя адметнасці дадзенай праграмы:
- вывучэнне ўсіх відаў і жанраў фальклору беларускага народа;
- далучэнне юных чытачоў бібліятэкі да вывучэння і папулярызацыі фальклорных традыцый;
- збор фальклорна-этнаграфічнай інфармацыі;
-правядзенне ў бібліятэцы і па-за яе сценамі сацыякультурных мерапрыемстваў фальклорнай тэматыкі.
Мэта праграмы:
Засваенне дзяцьмі і падлеткамі фальклорнай спадчыны беларускага народа праз вывучэнне, захаванне і папулярызацыю фальклорных традыцый, фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцяў.
Задачы праграмы:
  • Навучыць усведамляць ролю фальклорнай спадчыны ў паўсядзённым жыцці сучаснага грамадства;
  • Пазнаёміць з творамі беларускага народнага мастацтва, абрадамі, традыцыямі і святамі беларусаў, беларускай этнаграфіяй, народнай лексікай, жанрамі беларускага фальклору.;
  • Арганізаваць дасугавую дзейнасць праз распрацоўку і правядзення мерапрыемстваў фальклорнай тэматыкі, свят народнага календара;
Мэтавая аўдыторыя:
Дзеці і падлеткі ад 7 да 15 гадоў. 
Тэрмін рэалізацыі праграмы:
2025 -2027 гады
Чакаемыя вынікі праграмы:
- фарміраванне ў падлеткаў устойлівага інтарэса да народнай творчасці;
- жаданне знаеміцца з разнастайнымі жанрамі беларускага фальклору.

Змест і арганізацыя работы мэтавай праграмы па захаванню і папулярызацыі нацыянальнай фальклорнай спадчыны “Нашы вытокі” на 2026 год

п/п
Форма і назва мерапрыемства Дата правядзення Адказны
1 Фальклорная сустрэча "Гуляюць дзеткі ў зімовыя Калядкі" студзень Фядзько Л.А.
2 Выстава “Дамавік, дамавік, зазірні да мяне да дому” люты Шаламанава Л.Г.
3 Пазнавальна-гульнявая праграма "Дзень Дамавіка" (пасяджэнне клуба "Чамучка") люты Шаламанава Л.Г.
4 Гадзіна абрадавай гульні "Камаедзіца" сакавік Папко І.У.
5 Выстава-свята "Масленіца-блінніца, вясны імянінніца" сакавік Папко І.У.
6 Выстава-знаёмства "Добры дзень, я - Вадзяны" красавік Падалец С. В.
7 Гульнявое асарті "Падарожжа да Вадзянога" красавік Падалец С. В.
8 Выстава "Ай, да бярозка" чэрвень Шаламанава Л.Г.
9 Фальклорныя пасядзелкі "Бярозку прыбяраем - Сёмуху сустракаем" чэрвень Фядзько Л.А.
10 Вясёлыя іспыты "Перуноў дзень - час мужчынскіх спраў" ліпень Падалец С.В.
11 Свята малінавага варэння "Ягада-маліна нас да сябе вабіла..." (да народнага свята Маліннік) жнівень Папко І.У.
12 Фальклорныя вячоркі "Пагасці-ка, восень, тыдняў восем" (пасяджэнне клуба "Чамучка") верасень Шаламанава Л.Г.
13 Выстава-інсталяцыя "Бульбяныя фантазіі" кастрычнік Шаламанава Л.Г.
14 Святочная забаўка "Бульбачка-беларусачка" (пасяджэнне клуба "Чамучка" кастрычнік Шаламанава Л.Г.
15 Выстава "Чытаем разам з Бабай Ягой" лістапад Шаламанава Л.Г
16 Беларускі бестыярый "У што верылі нашы продкі" (пасяджэнне клуба "Чамучка") лістапад Шаламанава Л.Г.
17 Выстава "Сакральны свет беларусаў" снежань Падалец С.В.
18 Провады дванаццатага месяца "Каляндар беларускіх народных святаў" снежань Папко І.У.
Даведачна-бібліяграфічнае інфармаванне

п/п
Змест і арганізацыя работы   Дата Адказны              
1. Рэкамендацыйны спіс літаратуры "Жыла-была Баба-Яга"                                                             лістапад                 Падалец С.В.
Выдавецкая дзейнасць

п/п
Змест і арганізацыя работы Дата Адказны             
1. Выдаць цыкл буклетаў "Сіла колеру":
    - "Сіла белага"
    - "Сіла зялёнага"
    - "Сіла чырвонага"
    - "Сіла чорнага"
штоквартальна Падалец С.В.
2. Распрацаваць і выдаць буклет "Бог летняга Сонца і Святла" май                        Падалец С.В.
3. Распрацаваць і выдаць буклет   "Перуновы Гром і Маланка"                                                          ліпень Падалец С.В.
Матэрыяльна тэхнічнае забеспячэнне

п/п
Змест і арганізацыя работы Дата Адказны
1. Стварыць электронную прэзентацыю "Гаспадыніны памочнікі" (знаёмства з прадметамі 
быту сялянскай хаты)                                                                                                                          
жнівень                 Падалец С.В.      

 
Категория: ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ БИБЛИОТЕК ЧАШНИКСКОГО РАЙОНА | Добавил: olga (13.01.2026)
Просмотров: 1996

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 155

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
-->