"ТЭРЫТОРЫЯ РОЎНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ"
Мэтавая бібліятэчная праграма філіяла "Новалукомльская гарадская бібліятэка" па арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання
людзей з абмежаванымі магчымасцямі на 2026 год
АБГРУНТАВАННЕ НЕАБХОДНАСЦІ РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
У нашы дні шмат слоў гучыць аб міласэрнасці, аб увазе да людзей, асабліва тым, хто мае патрэбу ў гэтым больш за іншых - гэта людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Яны паўнацэнныя члены нашай з вамі чалавечай супольнасці, і ў нашых сілах дапамагчы ім у іх інтэграцыі ў грамадства, у іх станаўленні як асоб.
Дзякуючы сумесным мерапрыемствам з ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашнікскага раёна" філіялам "Новалукомльская гарадская бібліятэка" назапашаны паспяховы досвед працы з інвалідамі розных катэгорый і ўзростаў. Назапашаны досвед і запатрабавальнасць паслуг прывялі да стварэння мэтавай праграмы.
Мэтавая праграма "Тэрыторыя роўных магчымасцяў" будзе накіравана на паляпшэнне якасці інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання людзей з абмежаваннямі ў жыццядзейнасці. Бібліятэка павінна даць ім магчымасць атрымліваць інфармацыю шляхам арганізацыі абанемента дома, прадастаўляць фонды філіяла "Новалукомльская гарадская бібліятэка" па ўсім галінам ведаў, арганізаваць вольны час шляхам правядзення розных мерапрыемстваў.
Такім чынам, мэтавая праграма "Тэрыторыя роўных магчымасцей" будзе, вобразна кажучы, "рассоўваць" межы звыклага будзённага жыцця людзей з інваліднасццю, тым самым дапамагаючы ім адчуць сябе значнай часткай вялізнага шматаблічнага свету.
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:ё,
- Аказванне дапамогі людзям, якія маюць патрэбу ў адмысловым бібліятэчным абслугоўванні;
- Стварэнне ўсіх умоў па прасоўванні кнігі і распаўсюджванню чытання сярод сацыяльна-незабароненых слаёў насельніцтва;
- Фарміраванне ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі пазітыўнага стаўлення да жыцця і пачуцця сваёй сацыяльнай значнасці;
- Садзейнічанне міжасобасным зносінам, арганізацыі вольнага часу.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
- Пашырэнне асартыменту бібліятэчных паслуг для інвалідаў і сацыяльна-незабароненых слаёў насельніцтва;
- Пашырэнне бібліятэчных форм і метадаў надомнага абслугоўвання людзей з абмежаваннямі ў жыццядзейнасці і паляпшэнне якасці абслугоўвання;
- Стварэнне умоў для зносін людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя;
- Уцягванне людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў культурна-масавую дзейнасць бібліятэкі.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ: 2026 год
ЧАКАНЫЯ ВЫНІКІ РЭАЛІЗАЦЫІ МЭТАВАЙ ПРАГРАМЫ:
Дадзеная праграма мае сацыяльна-маральнае значэнне, бо з'яўляецца следствам высокай зацікаўленнасці ў яе рэалізацыі і далейшага развіцця. У працэсе рэалізацыі праграмы"Тэрыторыя роўных магчымасцей" асноўная задача – прадастаўленне свабоднага доступу да інфармацыі, далучэнне да поўнавартаснага сацыяльнага, культурнага і духоўнага жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Праграма дапаможа аб’яднаць людзей з рознымі фізічнымі і сацыяльнымі магчымасцямі для займальнага, цікавага, пазнавальнага баўлення вольнага часу.
| № п/п |
Змест і арганізацыя работы |
Дата |
Месца |
| 1. |
Урок ветлівасці "Спасибо! Дзякуй! Gracias!" |
студзень |
бібліятэка |
| 2. |
Родная размова "Лепшае. Разумнае. Натхняльнае - па беларуску" |
люты |
бібліятэка |
| 3. |
Аукцыён ведаў "Падмурак законнасці" (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) /ПЦПІ/ |
сакавік |
бібліятэка |
| 4. |
Вечар паэтычнага настрою "Жыццё паэта - яго вершы"(да 145-годдзя з дня нараджэння Я.Журбы) |
красавік |
бібліятэка |
| 5. |
Гадзіна пытанняў і адказаў (да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь) /ПЦПІ/ |
май |
бібліятэка |
| 6. |
Вусны часопіс "У некаторым царстве, у экалагічнай дзяржаве" (да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя) |
чэрвень |
бібліятэка. |
| 7. |
Літаратурная хвілінка "Дазволь душы маёй раскрыцца (да 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч) |
ліпень |
бібліятэка |
| 8. |
Літаратурны партрэт "Жыццё без ілюзій" (да 150-годдзя з дня нараджэння Т.Драйзера) |
жнівень |
бібліятэка |
| 9. |
Гістарычнае падарожжа "Не знікне цуд прыгожага пісьменства" (да Дня беларускага пісьменства) |
верасень |
бібліятэка |
| 10. |
Святочная старонка "Цяпло і святло мацярынскай любові" (да Дня Маці) |
кастрычнік |
бібліятэка |
| 11. |
Інфармацыйна-пазнавальная гадзіна "Эканомім энергію - беражом планету" (да Міжнароднага дня энергасберажэння) |
лістапад |
бібліятэка |
| 12. |
Забаўляльная праграма "Перадай дабро па крузе" (да Міжнароднага Дня інвалідаў) |
снежань |
бібліятэка |
|