ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


«МОЙ РОДНЫ КУТ»
Мэтавая бібліятэчная  праграма
Чырвонараніцкай сельскай бібліятэкі-філіяла №17
на 2008 – 2019 гг. «МОЙ РОДНЫ КУТ»
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх  і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Я. Купала
Спадчына — набытак чалавецтва. Яна перадае тым, хто жыве сёння, вопыт, назапашаны не адным пакаленнем і не адным стагоддзем. Яна мае моц натхняць творчых людзей, і часам на яе аснове нараджаюцца творы, якія сваім хараством пераўзыходзяць першакрыніцы.
Родны кут, зямля бацькоў… Чалавек, які любіць зямлю, на якой нарадзіўся і якая ласкава называе яго сваім сынам, паважае свой край, што ўзгадаваў яго, робіцца моцны і мудры — ён не можа пагардліва ставіцца да іншых краёў, іншых земляў.
Любоў да роднай мовы, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне гісторыі, культуры роднага краю. Каб выхоўваць у нашчадкаў пашану да спадчыны свайго народа  трэба добра ведаць яе карані, трэба зазірнуць у яе мінулае, вывучыць яе культуру і побыт, уявіць,  як жылі нашы дзяды і прадзеды. Важную ролю ў гэтым павінны адыграць бібліятэкі.
 
Мэта праграмы:
вывучэнне гісторыі, культуры свайго краю, выхаванне павагі і любові да бацькоўскай спадчыны.
 
Задачы:
-вывучэнне гісторыі  свайго краю, напісанне летапісу вёскі, гаспадаркі, бібліятэкі,
-фарміраванне краязнаўчага фонду і яго прапаганда,
-пошук, збор і захаванне розных дакументаў, фотаздымкаў, прадметаў народнага побыту, запіс твораў вуснай народнай творчасці,
-правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, якія прасякнуты любоўю да малой радзімы, яе гісторыі і  культуры, яе людзей,
-весці  актыўную прапаганду культурнай спадчыны сваей мясцовасці.
 
Інфармацыйнае забеспячэнне праграмы:
1.Удасканаленне краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата:
-прадоўжыць работу з тэматычнымі рубрыкамі краязнаўчай картатэцы. “Народныя умельцы”, “Сямейныя юбілеі”, “Працоўныя дынастыі”, “Заслужаныя работнікі”, “Вясковыя старажылы”, “Знакамітыя ўраджэнцы”, “Знаўцы мясцовага фальклору”;
-прадоўжыць напісанне летапісу бібліятэкі і збор матэрыялаў у альбом-летапіс “Бацькоуская зямля”, альбомы “Таленты роднай зямлі” і  “Паданні даўніны глыбокай”.
2.Фарміраванне фонду краязнаўчай літаратуры.
З.Стварыць краязнаўчую выставу “Пачатак усяму — зямля бацькоў”.
4.Расшырыць рэпертуар перыядычных выданняў краязнаўчага напрамку.
 
Змест і арганізацыя работы на 2019 год
 

Форма работы,

назва мерапрыемства

            Час правядзення

Месца

правядзення

Адказны

1.

 

2.
 

3.
 

4.
 

5.
 

6.
 

7.
 

8.
 

9.
 

10.
 

11.
 

12.
 

13.

 

14.
 

15.
 

16.
 

17.
 

18.
 

19.
 

20.
 

21.
 

22.
 

23.

Выстава – экспазіцыя “Скарбы роднай зямлі”

Дзень малой радзімы “Мая старонка – Чашніччына”:

-  выстава - краявід “Малой радзімай напоўнена сэрца да краю”

-  слайд-гутарка “Край, дзе пачынаецца Радзіма”

-  гульня-падарожжа “Па Чашніцкаму краю”

Адзіны дзень зносін на роднай мове “Мая непаўторная родная мова”:

выстава “Адвечны голас Радзімы”

конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова”

Літаратурна – музычная кампазіцыя “Шумі, мой родны лес”

Выстава-знаёмства “Імі ганарыцца Чашніцкі край”

Тэматычная паліца “ Герб і сцяг -  сімвалы свабоды” (мэт. пр.)

Інфармацыйная гадзіна  “Герб, сцяг, гімн — галоўныя атрыбуты дзяржавы”

Конкурс малюнкаў “Фарбы роднай зямлі”

Дэкада “Нам не памятаць пра гэта нельга” да 75-годдзя вызвалення Чашніцкага раёна і Рэспублікі Беларусь :

выстава - экспазіцыя “Памяць аб подзвігу бессмяротным”

літаратурна - музычная кампазіцыя “Памяць праз гады…”

лонкурс чытальнікаў “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”

Выстава – юбілей  “Чашніцкі раён – 95год!”

Урок краязнаўства “Мінулае, сучаснае і будучае Чашніччыны”

Віртуальнае падарожжа ў Белавежскую пушчу “Дзе жыве зубраня”

Выстава “Паклон табе, мой Чашніцкі край!”

Гадзіна духоўнай культуры  “Духоўная  кніга – крыніца вялікай мудрасці”

Свята “Як пірог на стол прыйшоў”

 Выстава - партрэт “Хатнія сямейныя архівы: жывая гісторыя”

Слайд - часопіс “Мой родны край - мая вёска”                                                                                                                                            

Падарожжа ў мінулае “Таямнічыя ключы памяці”

Студзень
 

Студзень
 

Студзень
 

Студзень
 

Люты
 

Люты
 

Сакавік
 

Красавік
 

Май
 

Май
 

Чэрвень
 

Чэрвень
 

Чэрвень
 

Чэрвень
 

Ліпень
 

Ліпень
 

Жнівень
 

Верасень
 

Верасень
 

Кастрычнік
 

Лістапад
 

Лістапад
 

Снежань

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Бібліятэка
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.
 

Гурко Т.У.
 

Гурко Т.У.
 

Гурко Т.У.
 

Медзюк А.Л.
 

Гурко Т.У.
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л
 

Гурко Т.У.
 

Медзюк А.Л.
 

Гурко Т.У.
 

Медзюк А.Л
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.
 

Гурко Т.У.
 

Медзюк А.Л.
 

Медзюк А.Л.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне
Затраты на правядзенне масавых мерапрыемстваў са спецрахунка
 
Заг.філіяла                                                                      А.Л.Мядзюк
 
 
Категория: ПРОГРАММЫ И ПРОЕКТЫ БИБЛИОТЕК ЧАШНИКСКОГО РАЙОНА | Добавил: olga (12.03.2019)
Просмотров: 724

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 41

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0