ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ АДКРЫТАГА РАЁННАГА КОНКУРСУ САМАДЗЕЙНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ І ПАЭТАЎ “СТО РАДКОЎ ЛЮБОВІ ДА МАЛОЙ РАДЗІМЫ”

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні адкрытага раённага конкурсу самадзейных чытальнікаў і паэтаў
“Сто радкоў любові да малой радзімы”, прысвечанага Году малой радзімы і 480-годдзю
з дня нараджэння Васіля Цяпінскага.


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1.Дадзенае Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення адкрытага раённага конкурсу самадзейных чытальнікаў і паэтаў “Сто радкоў любові да малой радзімы”, прысвечанага Году малой радзімы і 480-годдзю з дня нараджэння Васіля Цяпінскага (далей - Конкурс).
1.2.Заснавальнікамі і арганізатарамі Конкурсу з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чашніцкага райвыканкама і дзяржаўная ўстанова культуры “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

2.АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
2.1.Папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей.
2.2.Прыцягненне ўвагі да тэмы краязнаўства.
2.3.Ушанаванне памяці Васіля Цяпінскага.
2.4.Выяўленне літаратурна-творчых талентаў і падтрымка пачынаючых літаратараў.

3.УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСА
3.1.Для арганізацыі і правядзення вынікаў Конкурсу ствараецца аргкамітэт і журы ў наступным складзе:
Міцькавец С.В. - дырэктар ДУК “Чашніцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, старшыня журы;
Папко В.М. – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі, сакратар журы;
Васілевіч Н.А. - дырэктар дзяржаўнай ўстановы “Новалукомльскі Палац культуры”, член журы;
Крысенак Н.М. -  рэжысёр гарадскога Дома культуры, член журы;
Іванова Н.В. - загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, член журы.
3.2.Конкурс адбудзецца 12 верасня 2020 году падчас правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Чашнікі і 480-годдзю з дня нараджэння В.Цяпінскага.
3.3.У Конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 7 да 15 год, ад 15 год і болей.
3.4.Кожны ўдзельнік павінен у перыяд з 1 люта па 7 верасня 2020 году падаць заяўку (Дадатак 1) для ўдзелу ў Конкурсе па адрасу: вул. Міра,26, аддзел бібліятэчнага маркетынгу. Тэл/факс 42174, або па электроннай пошце bibchashniki@gmail.com.
3.5.Удзельнікі маюць права падаць на конкурс адну заяўку ў адной намінацыі.

4. НАМІНАЦЫІ
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: 
• “Аб Радзіме малой і вялікай” (Год малой радзімы),
• “Мы – нашчадкі Перамогі” (75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчынная вайне),
• “Багата талентамі родная зямля” (аўтарскі верш).

5.УЗНАГАРОДЖАННЕ
5.1.Журы выяўляе лепшае выкананне, па выніках галасавання вызначае пераможцаў у кожнай намінацыі.
5.2.Вынікі будуць агучаны пасля правядзення Конкурсу падчас святочных урачыстасцяў, прысвечаных Дню горада Чашнікі.
5.3.Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі. Журы, зацікаўленыя арганізацыі і спонсары могуць заснаваць дадатковыя прызы.

6.КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
6.1.Дапускаецца выкарыстанне музычнага суправаджэння. Вітаюцца нестандартныя мастацкія і сцэнічныя рашэнні.
6.2.Ўзровень выканання паэтычнага твору ацэньваецца па 5-ці бальнай шкале па наступных крытэрыях:
• Веданне тэксту твора,
• Інтанацыйная выразнасць прамовы,
• Правільнае літаратурнае вымаўленне,
• Выкарыстанне выразных сродкаў тэатра (мімікі, жэстаў, поз, рухаў).

Дадатак № 1
 
Заяўка-анкета
 
Прозвішча ________________________________________________________________
Імя __________________________ Імя па бацьку __________________________________
Чысло, месяц, год нараджэння _______________________________________________
Месца вучобы, працы _____________________________________________________
_____________________________________________________
Адрас, тэлефон __________________________________________________________
__________________________________________________________
 
            Прашу залічыць мяне ў якасці ўдзельніка раённага конкурсу самадзейных чытальнікаў і паэтаў “Сто радкоў любові да малой радзімы”, прысвечанага Году малой радзімы і 480-годдзю з дня нараджэння Васіля Цяпінскага.
   
Намінацыя: ______________________________________________________________
рэпертуар:
назва твора ____________________________________________________
 
Намінацыя: ______________________________________________________________
рэпертуар:
назва твора ____________________________________________________
                                                                                                                                                    
             Дата                                                                         Подпіс

Категория: КОНКУРСЫ | Добавил: olga (20.02.2020)
Просмотров: 686

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 125

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0