ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Категории


ПАДПОЛЬНАЯ ГРУПА "ЦЭНТР"
Падпольныя групы ў раёне пачалі арганізоўвацца летам 1941 года з чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў акружэнні, кіраўнікоў раёна, камуністаў і камсамольцаў. Падпольныя групы вялі арганізацыйную і палітыка-выхаваўчую работу сярод насельніцтва, умацоўвалі веру людзей у перамогу над ворагам, узнімалі іх на падпольную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стваралі партызанскія фарміраванні, распаўсюджвалі праўдзівую інфармацыю.
Дакументы Чашніцкага падпольнага райкама партыі і камсамола даюць падставу зрабіць вывад аб тым, што ў раёне існавала не адна падпольная арганізацыя. Часцяком падпольныя групы дзейнічалі самастойна. Гэта пацвярджае і дакладная Чашніцкага падпольнага райкама камсамола Віцебскаму абкаму камсамола: “В местечке Чашники имеется 3 подпольные арганизации. Секретари: Варгалионок Алексей, Козлова Екатерина и Шумович Соня. Секретарь Чашникского РК ЛКСМБ Заховаева”.
У ліпені 1941 года ў раёне створана падпольная група Сяргея Емяльянавіча Папкова, былога загадчыка Чашніцкага рана. У групу ўвайшлі П.Д. Лазарэвіч, Р.Е. Корбан, А.І. Засько, Ф.У. Смаляк, І.І. Удалы, І.У. Нікіцін, І.С. Саламонаў, В.Я. Вашчанка. На службу акупацыйным уладам перайшоў В.Я. Вашчанка – пачаў працаваць бургамістрам Дварэцкай воласці. Арганізацыйна падпольная група аформлена 17 жніўня 1941 года. У яе склад увайшло 12 чалавек.
Былі акрэслены асноўныя задачы групы: дыверсійная работа на чыгунцы, шашэйных дарогах, знішчэнне тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, баз з боепрыпасамі, гаручым і харчовымі прадуктамі, арганізацыя партызанскага руху ў раёне.
На першым пасяджэнні групы “Цэнтр” зацвердзілі сетку канспіратыўных кватэр, сувязных, явачныя месцы, паролі і інш. Група ўстанавіла сувязь з камуністамі папяровай фабрыкі “Чырвоная зорка”. Была арганізавана падпольная група. Падпольшчыкі фабрыкі дэманціравалі папераробчыя машыны.
У пачатку 1942 года немцы амаль цалкам знішчылі кіруючае ядро групы “Цэнтр”. Дзейнасць падпольнай групы спынілася. Члены групы, якія не трапілі ў рукі немцаў, уліліся ў партызанскія атрады.
У раёне торфапрадпрыемства “1 Мая” дзейнічала падпольная група Д.Ц. Міцькаўца, якая была звязана з партызанскай брыгадай імя К.С. Заслонава.
Вядома таксама аб дзейнасці падпольнай групы – у асноўным жанчын – пад кіраўніцтвам М.Р. Грышынай. У канцы 1943 года пачаўся разгром Чашніцкага падполля.
Категория: ЧАШНИЧЧИНА В ГОДЫ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ | Добавил: svetlana (13.06.2019)
Просмотров: 896

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 123

Одноклассники

Top.Mail.Ru

Статистика


Онлайн всего: 6
Гостей: 1
Пользователей: 5
Сфагнум, Мишка, svetlana, Звёздочка, Piavo4ka