ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ


12:49
ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС ДА 80-ГОДДЗЯ ЧАСОПІСА ВОЖЫК
РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»
Рэдакцыя часопіса сатыры і гумару «Вожык»
Мінскае гарадское аддзяленне
Саюза пісьменнікаў Беларусі
ПАЛАЖЭННЕ
аб літаратурным конкурсе,прысвечаным 80-годдзю часопіса «Вожык»

Літаратурны конкурс прысвячаецца 80-годдзю адзінага дзяржаўнага выдання сатыры і гумару — часопіса«Вожык».
Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць 5 прызавых месцаў.
У мэтах прапаганды роднай мовы конкурсныя работы прымаюцца да разгляду на беларускай мове, на якой і выходзіць часопіс «Вожык».
Тэматыка і жанры твораў самыя розныя: гумарэска, байка, пародыя, эпіграма, фельетон, жарт, сатырычная мініяцюра і іншае.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на Дні беларускага пісьменства ў г. Капыль Мінскай вобласці 5 верасня 2021 года з уручэннем узнагарод. Аўтарам лепшых твораў будзе прадстаўлена магчымасць выступіць з імі на свяце.
Творы пераможцаў конкурсу плануецца таксама надрукаваць у часопісе «Вожык».
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны граматамі РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», дыпломамі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, памятнымі сувенірамі, падпіскай на часопіс«Вожык».
Конкурс праводзіцца з 1 мая па 1 верасня 2021 года. Работы, набраныя на камп’ютары, дасылаюцца на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, д. 19, Рэдакцыя часопіса «Вожык» (e-mail: a-vojik@yandex.by) альбо на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Фрунзе, д. 5, пакой 309, Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі (e-mail: mgo-oo-spb@mail.ru).
Канкурсанты ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, хатні адрас з паштовым індэксам, пашпартныя звесткі, кантактныя тэлефоны, інфармацыю пра сябе (аўтабіяграфію, творчую справаздачу).
Тэлефоны для даведак:
244-92-37 (часопіс «Вожык»),
392-59-06, 392-59-07 (Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Дырэктар — галоўны рэдактар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч
Галоўны рэдактар часопіса «Вожык» Юлія Францаўна Зарэцкая
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Паўлавіч Пазнякоў
Категория: Главные новости | Просмотров: 86 | Добавил: olga | Рейтинг: 5.0/1

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Май 2021  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 80

Одноклассники

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0