ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Главная » 2017 » Январь » 3 » КРАЯЗНАЎСТВА Ў ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ
15:25

КРАЯЗНАЎСТВА Ў ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

Краязнаўчая работа, патрыятычнае выхаванне моладзі – галоўныя накірункі работы Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі бібліятэкі разумеюць, як важна ведаць кожнаму свае карані, гісторыю роднага краю і нацыянальнай культуры.
З гэтай мэтай бібліятэкай распрацавана і працуе мэтавая праграма “Давай ганарыцца, што мы беларусы”. Мэта праграмы: стварэнне цэласнай сістэмы асветы па пытаннях патрыятычнага выхавання моладзі, гісторыі, нацыянальнай культуры, ідэалогіі нашай краіны. Больш поўнае вывучэнне багацця духоўнай і матэрыяльнай культуры нашага народа, выхаванне любові да Радзімы, гераічнага мінулага свайго народа.
Бібліятэкары  не толькі збіраюць у бібліятэцы матэрыял краязнаўчага характару, але і вядуць актыўную прапаганду краязнаўчых ведаў сярод падлеткаў. Штогод у бібліятэцы праводзяцца як традыцыйныя, так і інавацыйныя формы работы: гістарычныя экскурсы, літаратурныя вандроўкі, вечары-сустрэчы, урокі радзімазнаўства, гадзіны народнай спадчыны, эка-інфарміны і іншыя.
Бібліятэкары сумесна з супрацоўнікамі Краязнаўчага музея і Дома культуры для жыхароў вёскі Вялікія Труханавічы правялі тэматычны вечар, прысвечаны 70-годдзю нашага земляка мастака Ягора Батальёнка на яго радзіме. У час вечара аднавяскоўцы пазнаёміліся з творчасцю знакамітага мастака.
Для старэйшых класаў СШ №1 прайшоў урок духоўнасці “Сонца душы маёй” прымеркаваны да свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дня Маці. На мерапрыемства запрасілі іерэя Сергія храма Праабражэння Гасподня. Ён расказаў вучням пра гісторыю свята, традыцыю яго святкавання, пра храмы, якія будаваліся ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы, аб дапамозе Божай Маці людзям. А бібліятэкары паведамілі гісторыю аб тым як Божая Маці дапамагла выратавацца дзецям у час вайны. Нагадалі пагаворкі, прыкметы, звязаныя з Пакровам. Бо яны не толькі адлюстроўвалі мудрасць і назіральнасць селяніна, але і служылі кіраўніцтвам у практычным жыцці.
Таксама вучні даведаліся і пра Дзень маці, які пачалі святкаваць у Беларусі з 1996 года. Даведаліся і пра традыцыі святкавання гэтага свята у іншых краінах.
Падарожжа ў мінулае “Хлеб усяму галава” папоўніла веды вучняў 9 класа СШ №1 пра традыцыйнае жыццё  нашых продкаў. Яны даведаліся пра звычаі і абрады, звязаныя з харчаваннем і менавіта з хлебам. Аб тым, што хлеб - гэта не толькі мука. Хлеб - гэта і праца, і ўменне, і майстэрства, і мудрасць нашага народа. Гэта і абрады, і паданні. Вучням не толькі расказалі, а з дапамогай слайд-прэзентацыі і паказалі  пра гісторыю хлеба і тэхналогіі яго прыгатавання нашымі продкамі. Чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра хлеб, расказалі пра прыкметы і павер’і, звязаныя з хлебам, пра святкаванне старажытнага свята Багач., пра тое, што у беларусаў хлеб - гэта сімвал дабрабыту і хлебасольства. Напрыканцы мерапрыемства  вучняў пачаставалі смачным пірагом.
Для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Тэррытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна прайшла пазнавальна-экалагічная гадзіна  “Над Белай Руссю - белы бусел”, на якім прысутныя даведаліся аб падрабязнасцях жыцця буслоў, іх відах, паданнях. Пазнаёміліся з літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў пра буслоў.
Для старэйшых класаў СШ №1 прайшла гадзіна памяці “Зорка гарыць”, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча,на якой яны  даведаліся пра жыццё і творчасць знакамітага беларускага пісьменніка.
З года ў год у памяшканні бібліятэкі праходзяць выставы-экспазіцыі, творчыя сустрэчы з майстрамі народных рамёстваў і проста з таленавітымі людзьмі, зачараванымі сваёй працай.   Да гэтых сустрэч бібліятэкары заўсёды афармляюць прадметныя выстаўкі з іх вырабамі. Самі ўмельцы расказваюць аб сабе, даюць практычныя парады.
Так зараз у чытальнай зале бібліятэкі аформлена выстава “Звалка старажытнасці”. Экспанаты , змешчаныя на выставе, адлюстроўваюць побыт нашых продкаў. Тут прадстаўлены не толькі літаратурныя выданні, а і  гаспадарчыя прадметы, якімі карысталіся нашы продкі у паўсядзённым жыцці.
Сваю галоўную задачу бібліятэкары Чашніцкай раённай бібліятэкі ў працы па краязнаўчым накірунку бачаць  у тым, каб захаваць і перадаць наступным пакаленням назапашаныя веды, традыцыі і культуру роднага краю, выхаваць тых, хто возьме на сябе адказнасць за захаванне гістарычнай і культурнай памяці народа.
Категория: Главные новости | Просмотров: 317 | Добавил: olga | Рейтинг: 0.0/0

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Январь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 38

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0