ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Главная » 2017 » Январь » 14 » КАЛЯДЫ
19:42

КАЛЯДЫ

ЦРБ калядыУ цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла краязнаўчая вандроўка “Как в крещенский вечерок…”, прымеркаваная да свята Раство Хрыстова. На мерапрыемства былі запрошаны карыстальнікі бібліятэкі, маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “ТЦСАН Чашніцкага раёна”, члены народнага клуба “Флора”. Вандроўка пачалася са слоў блаславення іерэя Сергія Храма Праабражэння Гасподня г.Чашнікі. Ён расказаў пра каляды, як самае  містычнае  з  святаў у старажытных славян,  пра вытокі каляд,  пра асаблівы святочны настрой, які дазваляў людзям у гэты перыяд меньш працаваць, больш часу аддаваць адпачынку, малітвам да Бога, каб у наступным годзе мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. Бібліятэкары адзначылі, што асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам, абраду “Калядаванне”, як адной з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў істотных татэмных жывёл і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і іграючы на музычных інструментах. Гасцям бібліятэкі была прапанавана частка абрада калядавання, якую прадставілі ансамбль “Верасень” Савета ветэранаў і работнікі бібліятэкі. Прысутныя мелі магчымасць не толькі ўбачыць абрад каляд, але і былі запрошаны гаспадаром з гаспадыняй да святочнага стала, дзе іх частавалі каляднымі стравамі, забаўлялі гульнямі, віктарынамі, а таксама прапанавалі адгадаць загадкі, прымаўкі, прыказкі, народныя прыкметы, звязаныя з зімовымі святамі, праспяваць беларускія народныя песні. Ала Васілеўна Гурко слухачам прапанавала свае вершы “Са святам”, “Вясна” і іншыя. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Ішла Каляда”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы пра святкаванне  Раства Хрыстова і Каляд. 
Категория: Главные новости | Просмотров: 151 | Добавил: olga | Рейтинг: 0.0/0

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Январь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 35

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0