ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Главная » 2017 » Сентябрь » 7 » ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА Ў ПОЛАЦКУ
10:36

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА Ў ПОЛАЦКУ

полоцк день белорусской письменности 2017У мінулыя выхадныя старажытны Полацк прымаў шматлікіх гасцей з усіх куткоў нашай краіны. У горадзе, які прынята называць «калыскай беларускай дзяржаўнасці», адбылося маштабнае свята. Выставы, творчыя конкурсы, фестывалі, кірмашы, сустрэчы з пісьменнікамі і літаратурныя дыспуты, адкрыццё памятных знакаў, уручэнні ўзнагарод — не пералічыць усіх мерапрыемстваў, якія мелі месца. Дзень беларускага пісьменства, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі, як і належыць... ?
Работнікі Чашніцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прадставілі на Дні беларускага пісьменства сапраўдныя шэдэўры. Па іншаму і не скажаш. Наведвальнікі Полацкага гарадскога Палаца культуры з вялікім задавальненнем гарталі кнігу легенд і паданняў «Чашніччына — край таямніц». Падчас яе стварэння выкарыстоўваліся разнастайныя прыродныя матэрыялы, такія прыёмы, як аплікацыя з саломкі, фларыстыка, саломапляценне і нават лепка з цеста. Аўтары – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірына Люсіна і бібліятэкар Іна Бойка.
Самаробная кніга вершаў для дзяцей Янкі Журбы (выкананая з такіх матэрыялаў, як фетр, тканіна, каляровы картон і папера) таксама парадавала публіку. Загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла №1 горада Чашнікі Алена Александровіч і бібліятэкар Ларыса Шаламанава здолелі пакарыць шматлікіх наведвальнікаў Палаца культуры.
Нарэшце, работа загадчыка бібліятэкі-філіяла №17 пасёлка Чырвоная Раніца Алёны Мядзюк і бібліятэкара Таццяны Гурко. Іх кніга вершаў Янкі Журбы пад назвай «Я рос сярод красы прыроды», выкананая з дапамогай такіх прыёмаў, як вышыўка крыжыкам, макрамэ, маляванне акрылавымі фарбамі на тканіне, не пакінула раўнадушнымі гасцей свята.

Категория: Главные новости | Просмотров: 204 | Добавил: olga | Рейтинг: 4.0/2

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Сентябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 35

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0