ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Главная » 2017 » Июль » 23 » "БУДЗЕ ЖЫЦЬ БЕЛАРУСКАЯ КНІГА..."
16:58

"БУДЗЕ ЖЫЦЬ БЕЛАРУСКАЯ КНІГА..."

КрУт самодельная книгаУ пачатку года ў дзяржаўнай установе культуры «Чашіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» быў распачаты літаратурна-асветніцкі праект «Будзе жыць беларуская кніга — будзе жыць Беларусь…», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Былі запланаваны конкурсы на лепшае афармленне інавацыйнай выставы і дзіцячых малюнкаў «Наш Скарына». Таксама бібліятэкары раёна прынялі ўдзел у абласным конкурсе на лепшую самаробную кнігу.
У намінацыі «Лепшае мастацкае афармленне твораў дзіцячай літаратуры » была прадстаўлена  ? самаробная кніга вершаў для дзяцей Янкі Журбы, выканананая з разнастайнага матэрыялу: фетр, тканіна, каляровы картон і папера. Таксама былі выкарыстаны такія метады дэкаратыўна -прыкладнога мастацтва, як выцінанка, аплікацыя, вышыўка крыжыкам, вязанне кручком. Аўтары — работнікі дзіцячай бібліятэкі-філіяла №1 г. Чашнікі — загадчык установы Алена Александровіч і бібліятэкар Ларыса Шаламанава.
Кніга легенд і паданняў Чашніччыны, дзе змешчаны цікавыя гістарычныя звесткі, вершы мясцовых аўтараў, была заяўлена ў намінацыі «Лепшае мастацкае афармленне кнігі краязнаўчага накірунку». Яна пад назвай «Чашніччына — край таямніц» пабачыла свет дзякуючы загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірыне Люсінай і бібліятэкару Іне Бойка. Падчас стварэння выкарыстоўваліся разнастайныя прыродныя матэрыялы, аплікацыя з саломкі, фларыстыка, саломапляценне, маляванне акварэллю і лепка з цеста. Да кнігі мелася дапаўненне — куфар з элементамі дэкору з саломкі і бяросты.
За перамогу ў намінацыі «Лепшае мастацкае афармленне твораў беларускай літаратуры» таксама змагаюцца і вясковыя бібліятэкары — загадчыца бібліятэкі-філіяла №17 Чырвонай Раніцы Алёна Мядзюк і бібліятэкар Таццяна Гурко. Іх калектыўная работа — кніга вершаў Янкі Журбы «Я рос сярод красы прыроды». Вышыўка крыжыкам, джутавая філігрань, макрамэ, маляванне акрылавымі фарбамі на тканіне — гэта далёка не ўсё з выкарастанай мастрамі тэхнікі. Яны для сваёй кнігі таксама зрабілі незвычайны футляр.

Категория: Главные новости | Просмотров: 136 | Добавил: olga | Рейтинг: 5.0/1

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Июль 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 35

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0