ЧАШНИКСКАЯ РЦБС

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ КУЛЬТУРЫ

Главная » 2018 » Апрель » 4 » 70 ГОД ГЕНАДЗЮ ПАШКОВУ
14:30

70 ГОД ГЕНАДЗЮ ПАШКОВУ

ЦРБ Пашков23 сакавіка споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, публіцыста Генадзя Пашкова. Яго пяру належыць звыш дзесяці літаратурных зборнікаў. Ён аўтар кніг для дзяцей, публіцыстычных твораў. Наш зямляк узбагаціў нацыянальную паэзію яркімі мастацкімі вобразамі, стварыў шэдэўры інтымнай, пейзажнай і філасофскай лірыкі. Майстар слова заўжды нязменна і бескампрамісна абараняў гуманістычныя прынцыпы ўзаемаадносін паміж людзьмі і народамі.
Да юбілею Генадзя Пашкова быў прымеркаваны дзень пісьменніка, які адбыўся на мінулым тыдні ў Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Супрацоўнікамі ўстановы была аформлена кніжная выстава «Імя ў гісторыі нашага краю», праведзены віртуальны агляд літаратуры «Жывое слова пісьменніка», а таксама падрыхтаваны творчы вечар «Толькі б мне спявалася аб родным.» На мерапрыемства запрасілі вучняў старэйшых класаў СШ №1 г. Чашнікі.
Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы шлях ураджэнца Чашніччыны, асноўныя напрамкі яго творчасці.
Адзіны дзень пісьменніка прайшоў і ў Новалукомльскай гарадской бібліятэцы. З нагоды юбілею Генадзя Пашкова была аформлена выстава «Пісьменнік пачынаецца з Радзімы». Для вучняў старэйшых класаў школ горада бібліятэкары правялі агляд твораў нашага земляка. Разам з удзельнікамі літаратурнай гасцёўні «Натхненне» для школьнікаў арганізавалі знаёмства з жыццём і творчасцю паэта, празаіка і публіцыста.
Категория: Главные новости | Просмотров: 115 | Добавил: olga | Рейтинг: 5.0/1

Добро пожаловать!

Главная | Регистрация | Вход | RSS

Приветствую Вас Гость  

Поиск

Актуально

Календарь

«  Апрель 2018  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Ваше мнение

Довольны ли Вы обслуживанием в библиотеках района!
Всего ответов: 35

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0